БЕЛ Ł РУС

Як прайшоў вогненны фестываль «Свята Сонца» ў Дудутках ШМАТ ФОТА

15.06.2025 / 11:40

Nashaniva.com

Учора музейны комплекс «Дудуткі» стаў цэнтрам летняга свята — тут адбыўся фестываль «Свята Сонца», прысвечаны Купаллю. Гасцей чакала насычаная праграма: музыка, рамёствы, традыцыйныя гульні, этнаграфія і — галоўнае — відовішчнае вячэрняе агнявое шоу. Onliner наведаў фестываль.

Адной з галоўных падзей стаў двухгадзінны агнявo-піратэхнічны перформанс, у якім удзельнічалі праекты Kresiva, Etere, фаер-групы «Маоры», «Кетры» і іншыя калектывы. 

Музычнае суправаджэнне вечара забяспечвалі фолк– і рок-групы: на сцэну выходзілі «Сарматы», Fishtank, «Дударэў», PLEMЯ, Guda, а таксама вядомы музыкант і даследчык этнакультуры Іван Кірчук.

Удзень на тэрыторыі фестывалю працавалі тэматычныя зоны. У «Горадзе майстроў» рамеснікі прадстаўлялі каваныя вырабы, посуд, упрыгожанні, вопратку і касметыку. Шмат гасцей забіралі з сабой не толькі ўражанні, але і арыгінальныя сувеніры.

Не засталіся без увагі і інтэрактыўныя пляцоўкі: стральба з лука і арбалета, старадаўнія настольныя гульні і нават 6-кіламетровая паласа перашкод — для самых трывалых. 

Асаблівай увагі заслугоўваў фуд-корт з беларускай кухняй. Пах дранікаў, гарачага мяса, свежага хлеба і травяных напояў стаяў у паветры да самага вечара. Тут жа праходзілі кулінарныя майстар-класы і дэгустацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула