Іран заявіў, што гатовы заключыць пагадненне, якое гарантуе адсутнасць у яго ядзернай зброі, і патрабуе спыніць Ізраіль
Іран спыніць удары па Ізраілі, калі той спыніць агрэсію ў дачыненні да Ісламскай Рэспублікі, заявіў міністр замежных спраў Ірана Абас Аракчы.
Ён таксама паведаміў, што Іран гатовы заключыць пагадненне, якое гарантуе адсутнасць у краіны ядзернай зброі.
Аракчы заклікаў міжнародную супольнасць выступіць супраць агрэсіі з боку Ізраіля. Паводле яго слоў, гэта — найлепшы спосаб усталяваць мір у рэгіёне.
Іран, між тым, пасля ізраільскай атакі адмовіўся ўдзельнічаць у ядзерных перамовах з ЗША, якія павінны былі прайсці ў нядзелю 15 чэрвеня ў Амане.
Чытайце таксама:
Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, адзін гмах разбураны дашчэнту
Трамп прагразіў Ірану атакай «на ўзроўні, які ніколі раней не бачылі», калі той нападзе на ЗША
Іран пагражае перакрыць Армузскі праліў. Чым гэта пагражае Еўропе і свету?