Пентагон павіншаваў амерыканцаў з Днём Сцяга выявай расійскага флага
Дэпартамент абароны ЗША ў твітары апублікаваў віншаванне з Днём Сцяга. На ім — расійскія сцяжкі. Паведамленне да гэтай пары не выдаленае.
14 чэрвеня, у Дзень Сцяга ЗША, Пентагон апублікаваў у сваіх сацыяльных сетках святочную выяву з надпісам «Flag Day».
«Давайце ўшануем сімвал нашай нацыі і зоркі з палосамі, што аб’ядноўваюць нас усіх. Калі мы вывешваем сцяг нашай краіны і разважаем над каштоўнасцямі, якія ён увасабляе, давайце святкаваць свабоду, мужнасць і стойкасць, якія робяць нашу краіну вялікай», — гаворыцца ў віншаванні.
Аднак замест гонару і еднасці візуальнае паведамленне выклікала крытыку і здзіўленне.
На выяве відаць спалучэнне белай, сіняй і чырвонай палос, што адпавядае сцягу Расійскай Федэрацыі.
Імаверна, выява была згенеравана штучным інтэлектам.