БЕЛ Ł РУС

У Мінесоце напалі на дамы двух палітыкаў-дэмакратаў, ёсць ахвяры

14.06.2025 / 20:3

Nashaniva.com

У амерыканскім штаце Мінесота адбыліся ўзброеныя напады на дамы двух мясцовых палітыкаў-дэмакратаў. У выніку адна з іх, Меліса Хортман, была забітая разам з мужам Маркам, а сенатар штата Джон Хофман і яго жонка Івета атрымалі раненні ды былі праапераваныя, піша Бі-бі-сі.

Меліса Хортман і Джон Хофман

Паводле слоў губернатара Мінесоты Ціма Уолза, напады адбыліся ў населеных пунктах Чамплін і Бруклін-Парк, недалёка ад Мінеапаліса. Ён мяркуе, што напад мог мець палітычную матывацыю. Джон Хофман і ягоная жонка атрымалі некалькі агнястрэльных ран, але ёсць надзея, што яны выжывуць.

Нападнік быў апрануты ў паліцэйскую форму. Першы выклік у паліцыю паступіў каля другой ночы — ён тычыўся дома сенатара Хофмана. Другі выклік — у 3:35 — быў ужо на адрас Хортман. Калі паліцэйскі прыехаў туды, ён сутыкнуўся з нападнікам, але той змог уцячы.

На гэты момант злачынца ўсё яшчэ на волі. Улады папярэджваюць жыхароў, каб яны не адчынялі дзверы незнаёмцам, нават калі тыя ў форме: сапраўдныя паліцэйскія цяпер будуць працаваць толькі парамі.

Чытайце таксама:

Трамп вымушана спыняе рэйды супраць імігрантаў у сельскай гаспадарцы і гатэльным бізнэсе

«Я ўжо аднойчы ўцякаў ад дыктатуры». У ЗША сына беларускага палітычнага ўцекача хочуць дэпартаваць па новай схеме Трампа

Трамп: Некаторыя ў Іране смела гаварылі. Цяпер яны мёртвыя, і будзе яшчэ горш!

Каментары да артыкула