БЕЛ Ł РУС

Два чалавекі трапілі ў бальніцу пасля сутыкнення з ласём пад Вілейкай

14.06.2025 / 17:4

Nashaniva.com

У Вілейскім раёне адбылося дарожна-транспартнае здарэнне: кіроўца аўтамабіля Volkswagen Golf збіў лася, які раптоўна выбег на дарогу.

Як паведамілі ў прэс-службе ДАІ Мінскай вобласці, здарэнне адбылося ўвечары 13 чэрвеня каля 20:55 на 65-м кіламетры трасы Р-58. За рулём машыны была 37-гадовая жыхарка Мінска.

У выніку сутыкнення з жывёлінай кіроўца і яе 35-гадовы пасажыр атрымалі траўмы і былі дастаўленыя ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула