БЕЛ Ł РУС

Усплёскі заказаў піцы каля Пентагона маглі сведчыць пра будучую атаку на Іран

14.06.2025 / 15:29

Nashaniva.com

Некаторыя карыстальнікі ў X упэўнены, што па ваганнях заказаў у піцэрыях побач з Пентагонам можна было здагадацца пра будучую атаку Ізраіля на Іран.

Сутнасць тэорыі ў тым, што калі наспявае міжнародны крызіс, многім супрацоўнікам Пентагона даводзіцца заставацца да позняй ночы — і тады яны замаўляюць піцу, піша Bild.

Прыкладна за гадзіну да першых выбухаў у Тэгеране акаўнт Pentagon Pizza Report у X зафіксаваў незвычайны ўсплёск заказаў ежы вакол Міністэрства абароны ЗША.

«З 18:59 амаль усе піцэрыі побач з Пентагонам зафіксавалі рэзкае павелічэнне актыўнасці», — напісалі аўтары назірання ў той вечар.

Нават бар, што знаходзіцца побач, быў незвычайна пусты — яшчэ адна ўскосная прыкмета таго, што ў міністэрстве праходзіла напружаная ноч.

Падобнае ўжо здаралася раней: падчас ізраільскай атакі на Іран летась, а таксама перад уварваннем ЗША ў Панаму ў 1989 годзе і пачаткам вайны ў Іраку ў 1991 годзе назіраўся прыкметны рост заказаў ежы ў раёне Пентагона, як сцвярджаюць розныя крыніцы.

У самім Пентагоне ёсць фастфуд, але няма піцэрыі. А калі ўсё тэрмінова — замаўляюць менавіта піцу, тлумачыць гастранамічная платформа The Takeout.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула