БЕЛ Ł РУС

Стармер паставіў умову для ўводу брытанскіх войскаў ва Украіну

14.06.2025 / 15:25

Nashaniva.com

Вялікабрытанія не плануе ўводзіць свае войскі ва Украіну без гарантый бяспекі з боку ЗША. Прэм'ер гэтай краіны падкрэсліў, што паветранае прыкрыццё з боку Амерыкі — ключавая ўмова, піша РБК.

Кір Стармер. Фота: Andy Buchanan, Pool Photo via AP

«Я заўсёды гаварыў, што абарона (прыкрыццё з паветра) з боку ЗША з’яўляецца неабходным кампанентам», — падкрэсліў Стармер, адказваючы на пытанне, ці гатовы Лондан адправіць брытанскіх вайскоўцаў ва Украіну ў межах пасляваеннай міратворчай місіі без удзелу амерыканцаў.

Ён адзначыў, што бачыць будучае ўзаемадзеянне менавіта ў кантэксце сумесных дзеянняў саюзнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула