Ізраільцянам прыходзяць шпіёнскія паведамленні ад карэспандэнткі АНТ
Ізраільскія СМІ папярэдзілі грамадзян, каб тыя на іх не адказвалі.
Скрыншот з экрана
«Здравствуйте, меня зовут Людмила, я журналист из белорусского телевидения (Первый национальный канал, ОНТ)…» Такія паведамленні прыходзяць жыхарам Ізраіля.
«Людміла» сцвярджае, што выйшла на чалавека, бо ён пакідаў паведамленні ў мясцовых чатах. Яна просіць скідваць відэа таго, што адбываецца ў Ізраілі, а таксама запісваць відэакаментары.
Ізраільскія СМІ звяртаюць увагу, што, калі зазірнуць у інфармацыю пра акаўнт, часта выяўляецца, што ён зарэгістраваны ў краінах, дзе гэты СМІ не мае карэспандэнтаў. Жыхароў краіны папярэджваюць, што гэта ніякія не журналісты, а агенты замежных спецслужбаў спрабуюць атрымаць інфармацыю з месцаў. Ім раяць проста не адказваць.
Чытайце таксама:
Усплёскі заказаў піцы каля Пентагона маглі сведчыць пра будучую атаку на Іран
МЗС: Пацярпелых сярод беларусаў у Ізраілі і Іране няма
Іран прызнаў гібель яшчэ двух высокапастаўленых военачальнікаў
Ізраіль наносіць новы ўдар па Іране
Іранскія ракеты забілі 5 чалавек у Ізраілі, больш за 80 параненыя. Цэлі былі выпадковыя