БЕЛ Ł РУС

Футбаліста Дэвіда Бэкхэма і акцёра Гары Олдмана пасвяцілі ў рыцары

14.06.2025 / 15:0

Nashaniva.com

Брытанскі акцёр Гэры Олдман быў пасвечаны ў рыцары Брытанскай імперыі разам з футбалістам Дэвідам Бэкхэмам, паведамляе «Бі-бі-сі».

Карл ІІІ і Дэвід Бэкхэм. Справа актрыса Мэрыл Стрып. Фота: Chris J. Ratcliffe — WPA Pool/Getty Images

Улады Вялікабрытаніі ўзнагародзілі 67-гадовага акцёра за заслугі ў галіне драматычнага мастацтва. Цяпер Олдмана трэба называць сэрам, як і яшчэ 18 узнагароджаных мужчын. 21 жанчына атрымала званне дамы.

Олдман вядомы ролямі ў фільмах «Леон-кілер», «Пяты элемент», «Розэнкранц і Гільдэнстэрн мёртвыя», «Дракула», «Шпіён, ідзі прэч» і іншых. Ён стаў лаўрэатам прэміі «Оскар» за ролю прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Уінстана Чэрчыля ў фільме «Цёмныя часы». Таксама акцёр выканаў ролі паліцэйскага Джэймса Гардона ў трылогіі Крыстафера Нолана пра Бэтмена і чараўніка-анімага Сірыуса Блэка ў «Гары Потэры».

Дэвід Бэкхэм — зорка «Манчэстэр Юнайтэд», «Рэала» і зборнай Англіі, уладальнік клуба «Інтэр Маямі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула