БЕЛ Ł РУС

«Белавія» памяняла маршрут рэйса ў Дубай: самалёты будуць прызямляцца ў Ташкенце

13.06.2025 / 18:59

Nashaniva.com

Барты «Белавія» будуць аблятаць паветраную прастору Ірана і рабіць круг.

«Белавія» часова змяніла маршрут рэйса ў Мінск — Дубай з-за закрыцця паветранай прасторы Ірана і эскалацыі на Блізкім Усходзе.

15 чэрвеня рэйс B2-717 Мінск — Дубай будзе выкананы ў абыход тэрыторый, закрытых і патэнцыйна небяспечных для грамадзянскай авіяцыі. Паколькі адлегласць павялічыцца, самалёт сядзе ў Ташкенце для дазапраўкі і прыбудзе ў Дубай з затрымкай — у 14.55 па мясцовым часе. Дарога ў выніку зойме на тры гадзіны больш, чым звычайна.

Зваротны рэйс з Дубая B2-718 будзе выкананы па аналагічнай схеме.

Аб’яднаныя Арабскія Эміраты — адзіны напрамак, які быў скарэктаваны «Белавія» ў сувязі з эскалацыяй канфлікту на Блізкім Усходзе. Астатнія рэйсы выконваюцца ў ранейшым рэжыме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула