У Іране 78 загінулых у ходзе ўдару Ізраіля
У Іране 78 загінулых і 329 параненых у выніку ізраільскай атакі, паведамляюць са спасылкай на неафіцыйныя даныя агенцтваў Fars і Mehr.
Фота: Vahid Salemi / AP
У ноч на 13 чэрвеня Ізраіль ударыў па Іране. Мэтай аперацыі былі ядзерныя аб'екты Ірана.
У выніку ўдару загінулі высокапастаўленыя іранскія вайскоўцы. Сярод іх — камандуючы Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) Хасейн Саламі, камандзір Ваенна-паветраных сіл КВІР Амір Алі Хаджызадэ, галоўнакамандуючы іранскіх Узброеных сіл Махамад Багеры, намеснік галоўнакамандуючага Галамалі Рашыд.а.
Чытайце таксама:
Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант
Чым вядомы Хасейн Саламі — камандуючы, які загінуў падчас ізраільскага ўдару