БЕЛ Ł РУС

Каму з беларускіх дзяцей нельга вучыцца за мяжой? Мінадукацыі пракаментавала нашумелы закон

13.06.2025 / 10:38

Nashaniva.com

З 1 верасня пачнуць дзейнічаць змены, унесеныя ў Кодэкс аб адукацыі. Адна з галоўных — цяпер усе беларускія дзеці павінны будуць наведваць выключна беларускія школы. А што з тымі, хто з'ехаў за мяжу па ДНЖ? Міністэрства адукацыі адказала, як трактаваць закон.

Фота: Look By Media

Міністэрства адукацыі патлумачыла, што не дазволена дыстанцыйнае навучанне ў школах іншых дзяржаў дзяцей, якія пражываюць у Беларусі.

«Пры атрыманні адукацыі анлайн (дыстанцыйна) ва ўстановах адукацыі іншых дзяржаў навучэнцы не вывучаюць абавязковыя для вывучэння ў Рэспубліцы Беларусь вучэбныя прадметы «Беларуская мова», «Беларуская літаратура», «Гісторыя Беларусі», «Геаграфія Беларусі», — адзначае ведамства.

Калі ж дзіця зарэгістравана ў Беларусі, але выехала на часовае пражыванне ў іншую краіну, то яно не абавязана вучыцца ў беларускіх школах, гімназіях ці ліцэях.

«Бацькам будучых першакласнікаў, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь, але якія жывуць за яе межамі, падаваць у школу пацвярджальныя дакументы не патрабуецца», — паведаміла міністэрства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула