Сталo вядома, дзе «Тарпеда-БелАЗ» і мінскае «Дынама» прымуць супернікаў у еўракубках
Пасля пачатку вайны ва Украіне беларускія клубы і зборныя праводзяць матчы на нейтральных палях у іншых краінах.
Uefa.com
«Асабіста я дапамагаў знайсці стадыёны для мінскага «Дынама» і «Тарпеда-БелАЗ» — яны згуляюць у Венгрыі. Там ужо практычна ўсё пацверджана, трэба толькі дамовіцца пра некаторыя дэталі. Спадзяюся, што вашы клубы паспяхова выступяць у еўратурнірах, — заявіў дарадца прэзідэнта УЕФА Ёзэф Клімент.
Лёсаванне першага і другога раўндаў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў і Лігі канферэнцый пройдуць на наступным тыдні. Самі матчы першага раўнду адбудуцца 8-10 і 15 і 17 ліпеня.
У першым раўндзе кваліфікацыі Беларусь прадставіць мінскае «Дынама», у кваліфікацыі Лігі канферэнцый выступяць «Тарпеда-БелАЗ», брэсцкае «Дынама» і гродзенскі «Нёман». Каб дабрацца да асноўнага раўнду еўракубкаў, трэба прайсці чатыры раўнды.
Год таму мінскае «Дынама» дабралася да асноўнай стадыі Лігі канферэнцый, але не змагло выйсці ў плэй-оф.