БЕЛ Ł РУС

Вярхоўны лідар Ірана пагражае Ізраілю наступствамі

13.06.2025 / 7:24

Nashaniva.com

Хаменеі сказаў, што дае поўную свабоду дзеянняў ваенным.

Вярхоўны лідар аятала Алі Хаменеі на фоне фота былога аяталы Хамейні. Фота: Office of the Iranian Supreme Leader via AP

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі папярэдзіў Ізраіль пра «горкія і балючыя» наступствы пасля ўдараў па іранскай тэрыторыі, піша Бі-бі-сі.

Узброеныя сілы Ірана раней паабяцалі «рашучы адказ» на ізраільскае нападзенне.

Хаменеі сказаў, што дае поўную свабоду дзеянняў ваенным.

Тым часам у Тэгеране раніцай у пятніцу прагучала новая серыя выбухаў, паведаміла дзяржаўнае тэлебачанне.

Паводле яго даных, спрацавала сістэма супрацьпаветранай абароны.

Выбухі таксама чулі карэспандэнты AFP у горадзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула