БЕЛ Ł РУС

Падоўжылі тэрмін дзеяння чэкаў «Маёмасць»

12.06.2025 / 15:46

Nashaniva.com

У Беларусі падоўжылі тэрмін дзеяння імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» да 31 снежня 2030 года. Пра гэта паведаміў Дзяржаўны камітэт па маёмасці.

Гэтыя чэкі выдаваліся людзям падчас прыватызацыі ў 1994—1997 гадах. Імі карысталіся, каб атрымаць уласнасць на кватэры і дамы. Цяпер іх можна ці захаваць да заканчэння тэрміну і атрымаць кампенсацыю ад дзяржавы, ці абмяняць на акцыі дзяржаўных прадпрыемстваў.

Абмяняць можна чэкі, атрыманыя асабіста, а таксама тыя, што былі атрыманыя ў спадчыну або падораныя блізкімі сваякамі. Але ёсць абмежаванне — не больш за 250 чэкаў на чалавека за ўвесь перыяд бясплатнай прыватызацыі. Да блізкіх сваякоў адносяцца бацькі, дзеці, муж або жонка, браты і сёстры, унукі, бабулі, дзядулі, а таксама цесць, цешча, свёкар і свякроў.

Па звестках «Беларусбанка», чэкі можна абмяняць на акцыі каля 160 адкрытых акцыянерных таварыстваў. Напрыклад, гэта Віцебскі маторарамонтны завод, прадпрыемства «Камволь», «Вопытны завод металаканструкцый» у Мінску, Пружанскі льнозавод, «Гомельбудматэрыялы», Камянецкі райаграсэрвіс і іншыя.

Чытайце таксама:

Як Беларусі выйсці з застою і дасягнуць эканамічнага росту? Тлумачыць Данейка

У Беларусі няма бульбы, а ў Японіі дэфіцыт рысу

Як плануюць праводзіць люстрацыю ў Беларусі і хто пад яе трапіць? Офіс Ціханоўскай прадставіў канцэпцыю

Каментары да артыкула