БЕЛ Ł РУС

Былы святар з Гомеля паказаў, як дачка сустракала яго пасля двух гадоў зняволення

12.06.2025 / 11:33

Nashaniva.com

Вядомы ў Гомелі былы праваслаўны манах-святар Аляксандр Тарасенка выйшаў на волю пасля амаль двух гадоў зняволення. Гэта адбылося яшчэ ў пачатку года, але Аляксандр не паведамляў публічна пра сваё вызваленне, пакуль не апынецца ў бяспецы. Цяпер гэты момант надышоў, піша Katolik.life.

У сацсетках ён падзякаваў усім за падтрымку, спачуванне і цеплыню, адзначыўшы, што «ў такі люты час асабліва моцна кранае чалавечая дабрыня і прыстойнасць», пажадаў усім хутчэйшага наступлення міру.

Сустрэча бацькі з дачкою пасля зняволення

Аляксандр Тарасенка знаёмы гомельскім каталікам як іераманах Мікалай, які праводзіў у Церусе міжканфесійны фестываль «Хрыстос пасярод нас».

Пакінуўшы манаства, стварыў сям'ю. Да затрымання мужчына працаваў кіроўцам-дальнабойнікам.

@nashaniva Толькі паглядзіце як дачка сустракала вядомага ў Гомелі былога праваслаўнага манаха Аляксандра Тарасенка. Ёнбыў арыштаваны ў 23-м годзе за пост у сацсетцы #беларусь #нашаніва #навіны #жывебеларусь #гомель #гомельбеларусь ♬ INTERESTELLAR - Kore Blanco

У 2023 годзе быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі па палітычна матываваным абвінавачванні за пост у сацсетцы (паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу — абраза Лукашэнкі).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула