БЕЛ Ł РУС

З'явілася новая партыя беларускіх 80-рублёвых банкнот

11.06.2025 / 16:39

Nashaniva.com

Нацыянальны банк Беларусі паведаміў, што ў краіне зноў з’явіліся банкноты наміналам 80 рублёў. Гэта памятныя купюры, прысвечаныя 80-годдзю Перамогі над нацысцкай Германіяй.

Скрыншот з відэа Нацбанка

Як паведамляе прэс-служба Нацбанка, новая партыя гэтых банкнот паступіла ў касу банка ў Мінску па вуліцы Талстога, 6. Набыць іх можна з панядзелка па чацвер з 08:30 да 15:30, у пятніцу — да 14:30.

Нацбанк нагадаў, што гэтыя банкноты былі ўведзеныя ў абарачэнне 31 сакавіка 2025 года, а іх агульны наклад складае 80 тысяч экзэмпляраў.

Чытайце таксама:

Беларускую банкноту ў гонар 80-годдзя Перамогі ўжо за вялікія грошы перапрадаюць на eBay

Побач з Нацбанкам выстраілася вялікая чарга. Хтосьці нават стаяў усю ноч

У Мінску прэзентавалі банкноту Br80 і памятныя манеты да 80-годдзя Перамогі

На памятнай банкноце да гадавіны Перамогі змясцілі неіснуючую беларускую славутасць

Нацбанк выпусціць незвычайную банкноту наміналам 80 рублёў

Каментары да артыкула