БЕЛ Ł РУС

Мядзінскі хоча адправіць генсаку НАТА падручнік гісторыі, каб даказаць, што «Украіны ў XII стагоддзі не было»

11.06.2025 / 12:50

Nashaniva.com

Марк Рутэ заявіў, што для дасягнення міру перамовы павінен весці Уладзімір Пуцін, а не гісторык, які стаміў усіх сваімі расповедамі.

Уладзімір Мядзінскі. Фота: Burak Kara / Getty Images

Генсакратар НАТА Марк Рутэ раскрытыкаваў расійскую дэлегацыю, якая правяла два раўнды перамоваў з Украінай.

Рутэ ў Лондане заявіў, што за сталом перамоваў павінен быць Уладзімір Пуцін, а не гісторык Уладзімір Мядзінскі, які стаміў усіх бессэнсоўнымі экскурсамі ў Сярэднявечча.

«Каб скончыць гэтую вайну, трэба, каб Пуцін сеў за стол перамоваў. А не гэты гісторык, які з'яўляецца ў Стамбуле і зноў расказвае нам пра гісторыю Расіі і Украіны, пачынаючы з нейкага XII стагоддзя.

Я не ведаю, што гэта было. Ён увесь час паўтарае тое, што яны ўжо заяўлялі ў 2022 годзе. Патрэбна сур'ёзная Расія, якая хоча весці перамовы і скончыць вайну», — сказаў Рутэ.

Мядзінскі адрэагаваў на словы генеральнага сакратара НАТА своеасабліва. Ён прапанаваў адправіць Рутэ расійскі школьны падручнік гісторыі.

«Я ведаю, што спадар Рутэ вывучаў гісторыю ва ўніверсітэце, але я б абавязкова яму паслаў папярэдні школьны падручнік гісторыі Сярэднявечча, таму што з яго ён дакладна б даведаўся, што ў XII стагоддзі Украіны не было», — сказаў Мядзінскі ТАСС.

Уладзімір Пуцін і расійская прапаганда актыўна выкарыстоўваюць гістарычныя аргументы як абгрунтаванне агрэсіўнай вайны супраць Украіны. Мядзінскі на перамовах у Стамбуле рабіў адсылкі да Паўночнай вайны як паказчык таго, што Расія можа ваяваць бясконца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула