БЕЛ Ł РУС

Пасол Венгрыі па-майстэрску сыграла на аргане ў касцёле ў Магілёве

11.06.2025 / 11:43

Nashaniva.com

Пасол Венгрыі ў Беларусі Зіта Ілона Бенчык наведала з рабочым візітам каталіцкі храм у Магілёве. Аказалася, дыпламат прафесійна грае на аргане.

Свае здольнасці яна прадэманстравала на старадаўнім інструменце катэдральнага касцёла ў прысутнасці парафіян, піша katolik.life.

Падчас імправізаванага канцэрта спадарыня пасол выканала творы венгерскіх аўтараў.

Зіта Бенчык часта выкладвае ў сацсетках фота з каталіцкімі храмамі Беларусі і нават на вокладцы размясціла касцёл у Будславе.

Там яна была 31 мая падчас святкавання Сусветнага дня дзіцяці — свята ў Каталіцкай Царкве. Таксама яна не раз наведвала ў Мінску касцёл на Залатой Горцы, напрыклад, у Пальмавую нядзелю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула