БЕЛ Ł РУС

Каго часцей за ўсё кусаюць камары? Даведаліся ў вучонага

11.06.2025 / 9:17

Nashaniva.com

Час на прыродзе — асаблівы від задавальнення і рэлаксу. Часта, праўда, гэтая «ідылія» перарываецца тоненькім піскам, следам за якім ідуць ўкусы. Атакі камароў — не самая прыемная, але практычна неад’емная частка цёплага сезона. Што ж асабліва прыцягвае маленькіх «вампіраў»? 

Фота: vecteezy.com

Каго часцей за ўсё кусаюць камары, у вучонага даведалася выданне Smartpress. 

— Камары вельмі цікавыя істоты. Кусаюцца ў іх толькі самкі,

прычым асабліва «любяць» людзей з першай групай крыві, цяжарных жанчын і спартсменаў.

У двух апошніх выпадках гэта абумоўлена тым, што гэтыя людзі вылучаюць больш вуглякіслага газу, якіх служыць для камароў сігналам, што «ежа» побач.

А яшчэ гэтыя казуркі неабыякавыя да тых, хто ўжывае алкаголь. Асабліва, ім чамусьці падабаецца пах піва,

— расказвае малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі паразіталогіі Цэнтра біярэсурсаў НАН Беларусі Дзяніс Логінаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула