БЕЛ Ł РУС

У Еўрасаюзе патрабуюць пакараць Беларусь і Расію за перашкоды спадарожнікавай навігацыі

10.06.2025 / 22:4

Nashaniva.com

13 краін Еўрапейскага Саюза, у тым ліку Літва, Латвія, Эстонія, Германія і іншыя, заклікалі Еўракамісію тэрмінова прыняць меры ў адказ на перашкоды ў працы спадарожнікавай навігацыі (GNSS), якія, паводле іх, паходзяць з тэрыторый Расіі і Беларусі. Ініцыятыву ўзначаліў міністр транспарту Літвы Эўгеніюс Сабуціс.

Сістэмы радыёэлектроннай барацьбы. Фота ілюстрацыйнае

У супольным звароце міністры адзначаюць, што гаворка ідзе не пра выпадковыя збоі, а пра свядомыя гібрыдныя атакі, якія пагражаюць важным галінам — транспарту, энергетыцы і сувязі. Асабліва небяспечныя яны для авіяцыі і суднаходства.

Міністры прапануюць:

Акрамя тэхнічных мер, яны заклікаюць узмацніць дыпламатычны ціск і разглядаць магчымасць юрыдычнай адказнасці для тых, хто стаіць за перашкодамі.

Праблема з навігацыяй у балтыйскім рэгіёне назіраецца з 2022 года і стала адной з галоўных тэм нядаўняй сустрэчы Рады ЕС у Люксембургу.

СМІ неаднаразова паведамлялі пра збоі GPS у краінах, што мяжуюць з Расіяй і Беларуссю, прычынай якіх называюць дзейнасць расійскіх сістэм радыёэлектроннай барацьбы ў Калінінградскай вобласці.

Чытайце таксама:

«Цяпер зброя вайны — клавіятура». Брытанія выдаткуе 1 мільярд фунтаў на мадэрнізацыю кібервойскаў

Новая мікрахвалевая сістэма абясшкоджвае раі дронаў за секунды

Узарвалі галоўнага распрацоўшчыка расійскіх сістэм радыёэлектроннай барацьбы «Красуха»

Каментары да артыкула