БЕЛ Ł РУС

У Мінску памянялі графік адключэння гарачай вады для некаторых дамоў

10.06.2025 / 19:29

Nashaniva.com

У Мінску памянялі графік адключэння гарачай вады для некаторых дамоў у Студэнцкай вёсцы БДУ. Раней планавалася, што вады тут не будзе з 16 па 29 ліпеня, але цяпер яе адключаць раней — з 7 па 20 ліпеня, паведаміла «Мінскэнерга».

Фота ілюстрацыйнае

Прычына пераносу — правядзенне ў Мінску міжнародных мерапрыемстваў: 20—21 чэрвеня адбудзецца Рэспубліканскае свята выпускнікоў, пасля — «Еўразійская праектная школа», а з 22 па 29 чэрвеня — «Беларуска-кітайскі моладзевы форум».

У «Мінскэнерга» адзначылі, што змяненне графіку зроблена дзеля забеспячэння камфортных умоў для ўдзельнікаў гэтых падзей.

Паводле новага графіка, гарачую ваду адключаць з 7 па 20 ліпеня па наступных адрасах:

Чытайце таксама:

З 1 чэрвеня зноў падаражэе камуналка

Каму першым адключаць гарачую ваду ў Мінску? Спіс

Гарачую ваду ў Мінску пачнуць адключаць з 22 мая

Каментары да артыкула