БЕЛ Ł РУС

У Валгаградзе затрымалі беларуса, падазраванага ў серыйных згвалтаваннях

10.06.2025 / 19:19

Nashaniva.com

У Валгаградзе затрымалі 40-гадовага мужчыну, якога падазраюць у здзяйсненні гвалтоўных злачынстваў у дачыненні да маладых жанчын. Як паведамляецца, ён грамадзянін Беларусі.

Скрыншот з відэа

6 чэрвеня 2025 года ў паліцыю звярнулася жыхарка Валгаграда і паведаміла, што на чыгуначнай станцыі «Акварэль» на яе напаў невядомы мужчына і спрабаваў здзейсніць сэксуальны гвалт. Ёй удалося аказаць супраціў, але злачынца скраў яе тэлефон і ўцёк.

На наступны дзень, 7 чэрвеня, у паліцыю паступіла яшчэ адна заява: у мікрараёне Тулака 19-гадовая дзяўчына стала ахвярай сэксуальнага гвалту.

Па прыкметах падазраванага былі распаўсюджаныя арыенціроўкі, а паліцыя пачалі аператыўна-пошукавыя мерапрыемствы. У выніку мужчыну затрымаў патруль у Цэнтральным раёне горада.

Як высветлілася, гэта 40-гадовы выхадзец з Рэспублікі Беларусь, які ўжо быў асуджаны за падобныя злачынствы пры падобных абставінах. Ён знаходзіўся ў Расіі незаконна.

Асоба, якая надала беларусу жытло ў Валгаградзе, была прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці.

Паводле інфармацыі следства, затрыманы можа быць датычны да іншых выпадкаў сэксуальнага гвалту, у тым ліку ў іншых рэгіёнах Расіі, напрыклад, у Краснадарскім краі.

Чытайце таксама:

У Алматы заснавальнік «бяспечнай ЛГБТ-прасторы» згвалціў свайго падначаленага, пакуль той спаў

У Францыі дзіцячы хірург гвалціў пацыентаў, калі яны былі пад наркозам

Жыхарка Закарпацця атрымала 10 гадоў турмы за згвалтаванне мужчыны венікам

Каментары да артыкула