БЕЛ Ł РУС

Стыхійныя пляжы будуць адсочваць пры дапамозе беспілотнікаў

10.06.2025 / 17:9

Nashaniva.com

На працягу лета ў Беларусі плануюць масавы маніторынг месцаў купання. Гаворка ідзе як пра дазволеныя пляжы, так і пра стыхійныя, расказаў прэс-сакратар МНС Беларусі Яўген Бараноўскі ў Нацыянальным прэс-цэнтры.

Фота ілюстрацыйнае

Прадстаўнік МНС патлумачыў, што ў тым ліку будуць выкарыстоўваць для маніторынгу пляжаў беспілотныя лятальныя апараты — гэтая практыка паказала сябе як вельмі эфектыўная.

Будуць выкарыстоўваць і авіяцыю МНС, у першую чаргу яе задзейнічаюць для маніторынгу пажаранебяспечнага становішча. Але на лета карэктуюць маршрут, каб захопліваць стыхійныя месцы адпачынку, дзе людзі могуць знаходзіцца ў небяспечных умовах. Інфармацыя пра гэта будзе паступаць у раённыя падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях і прадстаўніцтвы Таварыства ратавання на водах.

Яўген Бараноўскі таксама падкрэсліў, што на тэрыторыі Беларусі створана 495 дазволеных месцаў для купання, якія атрымалі пашпарт аб'екта і адпавядаюць патрабаванням заканадаўства. На іх ёсць ратавальнікі. Каб людзям, якія адпачываюць, было прасцей знаходзіць такія месцы ў сваім горадзе ці рэгіёне, МНС распрацавала інтэрактыўную карту пляжаў.

Чытайце таксама:

Беларуска падзялілася ўражаннямі ад аўтобуснага тура ў Дагестан — 32 гадзіны да першага начлега

Колькі каштуе пуцёўка ў беларускі санаторый — сума немалая

У Глуску ў Пцічы патануў мужчына. Цела шукалі два дні

Двое мужчын каталіся на гідрацыкле ў Пінскім раёне — адзін з іх патануў

Каментары да артыкула