БЕЛ Ł РУС

Стральба адбылася ў школе ў аўстрыйскім Грацы: 11 загінулых

10.06.2025 / 12:2

Nashaniva.com

Страляў былы вучань установы, яму было 22 гады, піша выданне Heute.

Мясцовыя СМІ пішуць, што нападнік адкрыў агонь у двух класах, пазней яго цела знайшлі ў туалеце. Выданне AUF1 са спасылкай на крыніцы ў паліцыі паведамляе, што матывам стралка магла быць помста — з яго, нібыта, здзекваліся ў школе.

Паводле звестак газеты Heute, страляў былы вучань установы, яму было 22 гады. 

Паведамляецца пра мінімум 11 загінулых і 28 параненых. З іх чацвёра знаходзяцца ў крытычным стане.

У горадзе задзейнічаны некалькі паліцэйскіх падраздзяленняў і спецпадраздзяленне Cobra.

Паводле папярэдніх звестак, злачынец нейтралізаваны. Па іншых звестках, ён забіў сябе сам. Зараз будынак школы старанна абшукваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула