БЕЛ Ł РУС

У Мсціслаўскім раёне Volkswagen сутыкнуўся з трактарам — кіроўца легкавіка загінуў

10.06.2025 / 10:39

Nashaniva.com

Трагедыя адбылася на 65-м кіламетры аўтадарогі Р-15 «Крычаў — Орша — Лепель», паведамляе ДАІ.

53-гадовы кіроўца аўтамабіля Volkswagen сутыкнуўся з трактарам МТЗ 1221В з паўпрычэпам (бочкай), які ехаў у спадарожным напрамку.

У выніку кіроўцу легкавіка шпіталізавалі ў рэанімацыю, дзе ён памёр ад атрыманых траўмаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула