БЕЛ Ł РУС

Кіроўца выйшаў агледзець машыну пасля ДТЗ і быў збіты насмерць

10.06.2025 / 10:8

Nashaniva.com

Аварыя адбылася каля 00:00 9 чэрвеня на 52-м кіламетры аўтадарогі Р-21 «Віцебск — мяжа Расіі» ў Лёзненскім раёне, паведамляе «Міліцыя Віцебшчыны».

53-гадовы кіроўца Hyundai, рухаючыся з боку Віцебска, здзейсніў наезд на раптоўна выбегшага на дарогу лася.

Пасля ДТЗ мужчына выйшаў з аўтамабіля на праезную частку, дзе на яго быў здзейснены наезд Kia Sportage, які рухаўся ў сустрэчным напрамку.

У выніку аварыі мужчына ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула