БЕЛ Ł РУС

Археолагі пачалі раскопкі на пляцоўцы вялікага гарадзішча старадаўняга Менска

10.06.2025 / 7:23

Nashaniva.com

Пад кіраўніцтвам навукоўцаў Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пачаты раскопкі на пляцоўцы вялікага гарадзішча старадаўняга Менска, піша БелТА.

Фота: Інстытут гісторыі

Галоўная мэта — пошук новых пахавальных аб’ектаў і слядоў старадаўняга храма. У раскопках бяруць удзел студэнты-валанцёры БДПУ імя М. Танка.

«Пакуль знойдзены матэрыялы XVII—XIX стагоддзяў, у тым ліку ручка ў выглядзе дракона, манеты, напарстак, рыбалоўны грузік. Знаходкі адносяцца да часу існавання сядзібы, апошнім уладальнікам якой быў Рудольф Пішчала», — адзначылі ў інстытуце.

Аднавіліся раскопкі на Менцы, цікавая знаходка ўжо ў першы дзень

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула