БЕЛ Ł РУС

Папа Леў XIV выступіў за святкаванне ўсімі хрысціянамі Вялікадня ў адзін дзень

9.06.2025 / 22:2

Nashaniva.com

Папа Леў XIV выказаўся за тое, каб усе хрысціяне святкавалі Вялікдзень у адзін дзень. Ён падкрэсліў, што Каталіцкая царква адкрытая да пошуку супольнай даты святкавання гэтага галоўнага хрысціянскага свята. Пра гэта паведамляе Vatican News.

Папа Леў XIV. Фота: AP Photo / Andrew Medichini

Пантыфік выступіў са сваёй прапановай падчас сустрэчы, прысвечанай 1700-годдзю Нікейскага сабору — першага агульнахрысціянскага сабору, адной з мэт якога было якраз вызначэнне агульнай даты Вялікадня.

Папа адзначыў, што цяпер розныя каляндары перашкаджаюць хрысціянам разам святкаваць Уваскрасенне Хрыстова, што выклікае цяжкасці ў супольнасцях, раздзяляе сем’і і аслабляе хрысціянскае сведчанне ў свеце.

Ён нагадаў, што існуюць магчымасці знайсці супольнае рашэнне і не парушыць пры гэтым прынцыпаў, закладзеных яшчэ на Нікейскім саборы. Леў XIV падкрэсліў, што Каталіцкая царква гатовая да экуменічнага дыялогу дзеля сумеснага святкавання Вялікадня.

Леў XIV — новы Папа, якім стаў амерыканскі кардынал Роберт Фрэнсіс Прэво. Ён быў абраны ў маі 2025 года. Ягоны папярэднік, Папа Францішак, таксама выступаў за ўстанаўленне агульнай даты святкавання Вялікадня.

Розніца ў датах святкавання звязаная не з рознымі веравызнаннямі, а з рознымі каляндарамі. Гэта і прыводзіць да рознага разліку даты.

Чытайце таксама:

Беларускія біскупы запрасілі Папу Льва XIV наведаць Беларусь

Папа Леў XIV заклікае да адзінства Царквы і абяцае не быць «аўтакратам»

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў, як працаваў разам з будучым Папам Львом XIV

Каментары да артыкула