БЕЛ Ł РУС

У Глуску ў Пцічы патануў мужчына. Цела шукалі два дні

9.06.2025 / 17:11

Nashaniva.com

У райцэнтры Глуску ў рацэ Пціч патануў 27-гадовы мужчына. Як паведамляе МНС, яго шукалі з вечара 7 чэрвеня, а знайшлі толькі сёння.

Фота: МНС

Відавочцы расказалі, што кампанія моладзі адпачывала на беразе. У пэўны момант яны пабачылі, як адзін з мужчын упаў у раку, крыху праплыў і знік пад вадой. Мяркуецца, што ён быў нецвярозы.

Спачатку сябры спрабавалі выратаваць таварыша самастойна, але безвынікова. Тады яны звярнуліся па дапамогу. Сёння, 9 чэрвеня, каля 15:30 цела было знойдзена вадалазамі МНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула