Жанчына хацела правезці грошы з Кіпра, схаваўшы іх у пракладках
Жанчына з Беларусі спрабавала правезці ў краіну вялікую суму наяўных грошай, не задэклараваўшы іх, але мытнікі выкрылі яе хітрыкі, піша прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Беларуска прыляцела з Паўночнага Кіпра рэйсам «Стамбул—Мінск» і прайшла праз зялёны калідор у аэрапорце, паведаміўшы, што не мае тавараў, якія падлягаюць дэклараванню.
Аднак у мытнікаў узніклі падазрэнні, і яе накіравалі ў чырвоны калідор для дадатковага кантролю. Пры аглядзе яна назвала суму ў 6600 долараў і 3000 турэцкіх лір, але прамаўчала пра яшчэ 22000 даляраў.
Высветлілася, што жанчына паспрабавала схаваць гэтыя грошы нестандартным спосабам — абгарнула іх у фальгу і схаваў у ўпакоўках з жаночымі гігіенічнымі сродкамі.
Цяпер супраць беларускі пачалі адміністрацыйны працэс. Яе могуць аштрафаваць на суму да 30 базавых велічынь з магчымай канфіскацыяй незадэклараваных грошай.
Чытайце таксама:
Украінка спрабавала правезці ў Беларусь золата на 10 тысяч рублёў
Грамадзянін Малдовы спрабаваў незаконна ўвезці ў Беларусь даражэнныя плацінавыя каралі
У Беларусі затрымалі групу, якая ўвезла з-за мяжы небяспечны псіхатроп