БЕЛ Ł РУС

ДАІ будзе выкарыстоўваць новыя камеры ў Мінску — для кантролю спынення і стаянкі

9.06.2025 / 8:53

Nashaniva.com

Асноўны акцэнт будзе зроблены на цэнтральнай частцы горада і вуліцах, дзе парушэнні правілаў спынення і стаянкі ствараюць перадумовы для ДТЗ.

Сёння ўведзены ў эксплуатацыю апаратна-праграмны комплекс, які ў аўтаматычным рэжыме выяўляе і фіксуе парушэнні правілаў спынення і стаянкі, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Асноўны акцэнт будзе зроблены на цэнтральнай частцы горада і вуліцах, дзе парушэнні правілаў спынення і стаянкі ствараюць перадумовы да здзяйснення ДТЗ.

«Пастанова аб фіксацыі правапарушэння будзе накіроўвацца ўласніку транспартнага сродку па адрасе яго рэгістрацыі», — адзначылі ў ГУУС.

Як патлумачылі ў ГУУС, комплекс працуе па спецыяльных маршрутах.

«Праграмна-апаратны комплекс працуе ўжо па загадзя зададзеных і ўнесеных у яго зонах кантролю, якія ўзяты з зацверджаных супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі пашпартоў зоны кантролю. У гэтых пашпартах адлюстроўваюцца асноўныя параметры кантролю: гэта пункт, зона кантролю, яе пачатак і яе канец, і якія характэрныя ўчасткі інфраструктуры ёсць на ўчастку зоны кантролю. Калі аўтамабіль ужо ўязджае ў зону кантролю, непасрэдна ў яе пачатак, на маніторы высвечваецца сімвал, які адлюстроўвае пачатак зоны кантролю. І ўжо ў аўтаматычным рэжыме транспартныя сродкі, што стаяць з парушэннем правілаў дарожнага руху, фіксуюцца ў агульным плане і распазнаецца іх рэгістрацыйны знак.

У момант фіксацыі транспартнага сродку і распазнавання яго рэгістрацыйных знакаў адразу ж вызначаюцца яго каардынаты, размяшчэнне менавіта на ўчастку зоны кантролю. І ўжо такім спосабам, праязджаючы з інтэрвалам у пяць хвілін, транспартны сродак фіксуе адзін і той жа транспартны сродак, які стаіць з парушэннем правілаў дарожнага руху, вызначаючы такім чынам, па яго каардынатах, што ён не рухаўся і стаіць з парушэннем ПДР, гэта значыць у частцы, якая датычыцца прыпынку транспартнага сродку не менш за пяць хвілін», — гаворыцца ў паведамленні ДАІ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула