БЕЛ Ł РУС

Мужчыну забіла маланка ў Столінскім раёне

9.06.2025 / 7:19

Nashaniva.com

Цела 37-гадовага мужчыны было знойдзена з апёкамі і электраметкамі каля аднаго з вадасховішчаў раёна.

Трагедыя адбылася ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці падчас навальніцы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, знаёмыя мужчыны знаходзіліся ў аўтамабілі паблізу, калі заўважылі яго цела і выклікалі экстранныя службы. На месца прыбылі медыкі і супрацоўнікі МНС. Дактары канстатавалі смерць мужчыны — меркавана, ад удару маланкі.

У выніку здарэння таксама пацярпела дзяўчына 1997 года нараджэння.

Яна атрымала электратраўмы і была дастаўлена ў Столінскую цэнтральную раённую бальніцу, дзе ёй аказана неабходная медыцынская дапамога.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула