БЕЛ Ł РУС

«Адзін раз за сто гадоў праехаў на транспарце». Жыхару Магілёва ў аўтобусе далі рэшту расійскімі манетамі

8.06.2025 / 13:37

Nashaniva.com

Мужчына замест трох беларускіх рублёў атрымаў тры расійскія. І паехаў разбірацца.

Жыхар Магілёва паскардзіўся, што кандуктар у аўтобусе даў яму рэшту расійскімі манетамі замест беларускіх. 

Мужчына апублікаваў свой расказ у тыктоку. Паводле яго слоў, ён «адзін раз за сто гадоў» пракаціўся на аўтобусе і адразу трапіў у непрыемную сітуацыю. Замест трох манет па аднаму беларускаму рублю кандуктар дала яму рэшту тры расійскія рублі.

@mr.lomre

♬ оригинальный звук - Mr.Lomre

На наступны дзень мужчына паехаў разбірацца ў аўтапарк. Паводле яго слоў, на той момант начальства ўжо паглядзела відэа і нават знайшло вінаватага кандуктара. Мужчына вярнуў аўтапарку тры расійскія рублі і атрымаў назад тры беларускія.

Ён кажа, што папрасіў начальнікаў не караць кандуктара і не пазбаўляць яго прэміі, а проста папрасіць работнікаў уважліва глядзець, якія манеты яны прымаюць і аддаюць пасажырам.

У каментарыях далёка не ўсе гледачы падтрымалі мужчыну. Многія пісалі, што ён падняў занадта шмат шуму з-за трох рублёў. Але мужчына лічыць, што ўсё зрабіў правільна.

Ён змадэляваў адразу некалькі гісторый з дрэнным канцом, якія маглі б здарыцца з-за трох рублёў.

«Як вам такое. Калі грошай у абрэз, засталося толькі на білет на дызель да райцэнтра, 29 кіламетраў. І, адпаведна, з-за таго, што гэтыя тры рублі — не тры рублі, іх не хапіла», — прапанаваў адзін з варыянтаў аўтар відэа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула