БЕЛ Ł РУС

У Затоцы пад Адэсай у моры на міне падарваліся двое купальшчыкаў

7.06.2025 / 15:11

Nashaniva.com

Раніцай 7 чэрвеня двое людзей загінулі ў выніку падрыву міны ў курортнай Затоцы Адэскай вобласці, піша Думская.

У сацсетках публікуюць фатаграфію з пляжу, на якой бачна чалавека, што ляжыць, і натоўп каля яго.

Папярэдне ўстаноўлена, што падчас купання ў моры ў выніку выбуху невядомага прадмета загінулі двое мужчын.

Паліцыя нагадвае, што паводле правілаў рэжыму ваеннага становішча забаронена выходзіць на пляжныя ўчасткі Адэшчыны і заходзіць у ваду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула