БЕЛ Ł РУС

У Гродне на паркоўцы пад колы аўто трапіла малое дзіця

7.06.2025 / 14:28

Nashaniva.com

У пятніцу каля 13:30 у Гродне на паркоўцы гіпермаркета па вуліцы Белуша пад колы аўтамабіля трапіла малалетняе дзіця, паведамляе ДАІ горада.

Кіроўца «Фіята» рухаўся па паркоўцы. У пэўны момант з-за прыпаркаваных аўтамабіляў на дарогу выбегла дзіця ва ўзросце 1 год і 10 месяцаў. Пазбегнуць сутыкнення не ўдалося.

Дзіця з рознымі траўмамі даставілі ў бальніцу для абследавання і аказання медыцынскай дапамогі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула