Былы спікер Генштаба УСУ заклікаў насельніцтва Сум эвакуявацца з-за наступу Расіі
Пры гэтым ён выказаў надзею, што акупантам усё ж не ўдасца пераадолець перадавыя абаронныя рубяжы, піша УНІАН.
Фота: УНІАН
На Сумскім напрамку за апошні тыдзень расійскія акупанты актыўна прасоўваюцца, ствараючы пагрозу для горада Сумы. Пра гэта заявіў былы прэс-сакратар Генштаба і ваенны эксперт Уладзіслаў Селязнёў.
На фоне арганізацыі абароны горада ён настойліва рэкамендаваў жыхарам Сум, асабліва сем’ям з дзецьмі і пенсіянерам, эвакуявацца з абласнога цэнтра.
Селязнёў адзначыў, што расіяне паставілі перад сабой задачу за кошт Сумшчыны стварыць буферную зону. Пры гэтым ён выказаў надзею, што акупантам усё ж не ўдасца пераадолець перадавыя абаронныя рубяжы.
«Калі адбудзецца прарыў фартыфікацый, гэта можа сведчыць або пра дрэнную працу абласной вайсковай адміністрацыі, або пра тое, што вораг мае перавагу ў рэсурсах настолькі значную, што здольны праходзіць нават нашы абаронныя збудаванні», — выказаў меркаванне Селязнёў.
Сумскі напрамак
Нядаўна артылерысты распавялі пра сітуацыю на Сумшчыне. Яны адзначылі, што цяпер праца стала больш напружанай. Расіяне падцягваюць сілы да мяжы з Украінай.
Артылерысты Узброеных Сіл Украіны, пазіцыі якіх размешчаны ў Сумскай вобласці на мяжы з Курскай вобласцю, згаджаюцца з дадзенымі СМІ пра тое, што акупантам удаецца прасоўвацца ў Сумскай вобласці дзякуючы вялікай колькасці жывой сілы.
Яны адзначылі, што тут мала механізаваных штурмаў, але вельмі шмат пяхотных «накатаў».