БЕЛ Ł РУС

Без тэлефанаванняў і лістоў: што вядома пра асуджанага на 11 гадоў святара Акалатовіча

7.06.2025 / 8:13

Nashaniva.com

Ужо паўтара месяца знаходзіцца ў калоніі асуджаны на 11 гадоў пазбаўлення волі каталіцкі святар Генрых Акалатовіч. Былы пробашч парафіі ў Валожыне быў пераведзены ў калонію ў Бабруйску на Вялікдзень, 20 красавіка, піша katolik.life.

Стала вядома, што 65-гадовага святара вызначылі ў атрад №4. Таму лісты яму можна накіроўваць па наступным адрасе:

За гэтыя паўтара месяца лістоў ад святара амаль не было. У асяроддзі вернікаў вядома толькі пра адзін кароткі ліст, які дайшоў ад ксяндза. У ім ён прасіў выслаць лекі (ён мае цяжкія хваробы) і пісаў, што рады «несці крыж мучаніцтва за Бога, за веру, за Касцёл», паведамляў, што просіць Госпада аб умацаванні ў веры, перадаваў усім удзячнасць.

Ніводнага тэлефоннага званка, які належыць асуджаным, таксама пакуль не было, наколькі вядома вернікам.

Чытайце таксама:

Ксяндза Акалатовіча перавялі ў калонію ў дзень святкавання Вялікадня

Ксёндз Акалатовіч: Мяне абвінавацілі ў шпіянажы на карысць Польшчы і Ватыкана

Прысуд асуджанаму на 11 гадоў ксяндзу Акалатовічу пакінулі без зменаў

Каментары да артыкула