БЕЛ Ł РУС

У Гомель прыедзе Грыгорый Лепс, квіткоў ужо амаль няма

6.06.2025 / 16:1

Nashaniva.com

У Гомель у лістападзе збіраецца прыехаць вядомы расійскі спявак Грыгорый Лепс. Да канцэрта яшчэ амаль паўгода, але квіткоў на яго засталося ужо зусім няшмат, і гэта з улікам таго, што артыст выступіць на вялікай пляцоўцы — у Лядовым палацы, а квіткі на яго зусім не танныя, пішуць «Моцныя навіны».

Кошт квіткоў на канцэрт Лепса стартуе ад 127 рублёў, а за самыя лепшыя месцы на пляцоўцы прыйдзецца выкласці і ўсе 300.

Гэта вышэй за расцэнкі іншых падобных артыстаў, якія прыязджаюць у Гомель. Напрыклад, самыя дарагія квіткі на Ірыну Дубцову каштавалі блізу 130 рублёў, прыкладна за столькі ж адрываліся беларусы на мінскіх канцэртах «Руки вверх!», адзначаюць «Моцныя навіны».

Чытайце таксама:

Ганна Бонд крытыкуе, дэпутатка Мірончык-Іванова спявае пра «крошку»: у Мінску з аншлагам прайшоў канцэрт «Руки вверх»

Знайшоўся гурт, які плануе сабраць «Мінск-Арэну» чатыры разы запар. І ўжо амаль зрабіў гэта

Саліст расійскай групы «Руки вверх» адкрые ў Мінску свой бар

Каментары да артыкула