БЕЛ Ł РУС

Беларуская блогерка крыкам і лаянкай рэкламуе брэнды — затое збірае мільёны праглядаў

7.06.2025 / 16:11

Nashaniva.com

Нягледзячы на тое, што стыль паводзін у кадры ў беларускай блогеркі Вікторыі Грук даволі хамскі, ад захопленых рэкламадаўцаў у яе няма адбою.

Вікторыя Грук. Скрыншот відэа ў тыктоку

Мінская блогерка Вікторыя Грук мае каля 54 тысяч падпісчыкаў у інстаграме і больш за 237 тысяч у тыктоку. Яе «сумленныя агляды» збіраюць мільёны праглядаў. Галоўная фішка жанчыны — крыкі, актыўныя рухі і лаянка. Але гэта не бянтэжыць брэнды — яны замаўляюць у Вікторыі рэкламу менавіта праз яе стыль.

Напрыклад, яе відэа з крамы Bershka набрала ў тыктоку 4,8 мільёна праглядаў. Звычайна ў рэкламных аглядах блогеры прымяраюць адзенне, расхвальваюць яго і агучваюць цэны.

Але ж гэта не ў стылі Вікторыі. Яна трасе перад камерай белымі топікамі, якія наведвальніцы крамы запэцкалі касметыкай падчас прымеркі. Блогерка адчытвае неахайных жанчын, не шкадуючы нецэнзурных слоў.

— Класны топік, якасны матэрыял, 65.99, у Bershka. Твары свае навошта выціраць?!

@vicky_grukk То месячные на боди, то помада и тоналка. Черт поперди! Что вы творите!Чем больше белой одежды поступает в магазины, тем больше вы используете все белое как салфетку демакияж. Нельзя пачкать вещь, которая вам не принадлежит. Потребительский экстримизм какой- то…. #vicky_grukk #честныйобзор #надоело #мнение #bershka ♬ оригинальный звук - Vicky_Grukk

У Stradivarius Вікторыя ўжо крычала і на мужчын, і на жанчын — бо ёй падалося, што на адной з сукенак у залі нехта пакінуў сляды сваёй спермы.

Іншы фармат ролікаў ад Вікторыі — вельмі хутка паказваць рэчы і потым адкідваць іх, цэны гучаць таксама хутка.

Некалькі дзён таму блогерка наведала Pull&Bear. Яна паказвала летнія бодзі і агучвала іх цэны, але адначасова і крытыкавала жанчын за тое, што дзе-нідзе пабачыла на рэчах сляды танальнага крэму.

@vicky_grukk Отличные боди, белые правда все испачканы. @Pull&Bear снимала в тц green city #vicky_grukk #честныйобзор #блогерыбеларуси #интересно #минск #pullbear #боди #лето #тоналка #сезон ♬ оригинальный звук - Vicky_Grukk

Перад пляжным сезонам Вікторыя адправілася ў Mark Formelle, каб матываваць мужчын набыць там сабе плаўкі.

— Мужыкі, увага, вашы сцёгны на пляжы ў звычайных трусах вывальваць непрыстойна.

View this post on Instagram

A post shared by Victoria Gruk (@vicky_grukk)

Яна паскардзілася, што ўжо была на пляжы №1 на Мінскім моры і бачыла там шмат мужчын, якія ходзяць проста ў трусах — а некаторыя нават у так званых сямейніках. Вікторыя раіць беларусам набыць для адпачынку плаўкі ў Mark Formelle і «не займацца х*ёй».

Выключэнне з пазнавальнага стылю Вікторыі — відэа для крамы Аршанскага льнокамбіната «Поле кветак». На беларускай мове блогерка гаворыць больш павольна і нават пасміхаецца.

@vicky_grukk @pole_kvetak выдатнае адзенне ! #vicky_grukk #блогерыбеларуси #обзор #блогер #лен #беларускийлен #одежда #красиво #мова ♬ оригинальный звук - Vicky_Grukk

Чытайце таксама:

«Вы звычайную паліклініку выставілі пеклам». Прыватная жаночая клініка зрабіла вірусную рэкламу, але атрымала хвалю хэйту

«Сталы для куні». Беларускі вытворца мэблі зрабіў правакацыйную рэкламу

Дзяржаўная сетка аптэк «Фармацыя» прапаноўвае ўсім, каму больш за 30 гадоў, выкінуць Apple Watch

Чаму адзенне беларускіх модных брэндаў каштуе так дорага? Тлумачыць кіраўніца аднаго з іх

Каментары да артыкула