БЕЛ Ł РУС

Багацце Ілана Маска за адзін дзень скарацілася на $34 млрд пасля сваркі з Трампам

6.06.2025 / 9:43

Nashaniva.com

Па даных Bloomberg, прадпрымальнік усё яшчэ займае першае месца ў спісе багатых людзей свету, аднак яго цяперашняе становішча не параўнаецца з памерам яго багацця ў першыя месяцы прэзідэнцкага тэрміну Дональда Трампа (амаль $500 млрд).

Фота: Beata Zawrzel / NurPhoto via Getty Images

Канфлікт Маска і Трампа пачаўся пасля сыходу прадпрымальніка з пасады кіраўніка Дэпартамента эфектыўнасці ўрада. 5 чэрвеня яны ўступілі ў публічную перапалку ў сацсетцы Х.

Маск заявіў, што без яго дапамогі Трамп прайграў бы выбары. Амерыканскі прэзідэнт у адказ заявіў, што Маск звар'яцеў.

Чытайце таксама:

Трамп і Маск адкрылі знішчальны агонь адзін у аднаго

Каментары да артыкула