У Лідзе дзяўчынка захрасла паміж бетонавых пліт
Даставаць яе прыйшлося ратавальнікам, паведамілі ў МНС.
Скрыншот з відэа: МНС
Здарэнне адбылося на вуліцы Школьнай у Лідзе. Дзяўчынка гуляла на складзеных бетонавых плітах, правалілася паміж імі і не змагла самастойна выбрацца.
Ёй дапамаглі ратавальнікі.