БЕЛ Ł РУС

У Крамлі заявілі, што хацелі б пачуць ад Трампа словы асуджэння нападаў на расійскія аэрадромы

5.06.2025 / 13:32

Nashaniva.com

Адказваючы на пытанне Бі-бі-сі, ці казаў Пуцін Трампу, што Расія адкажа на атакі, Дзмітрый Пяскоў адказаў: «Так, сапраўды».

Фота: Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Пяскоў таксама сказаў, што Трамп у размове з Пуціным заявіў, што не ведаў пра планы падрыхтоўкі аперацыі СБУ «Павуцінне», у выніку якой былі пашкоджаныя самалёты стратэгічнай авіяцыі Расіі, але ў Крамлі хацелі б пачуць ад амерыканскага лідара словы асуджэння.

Калі гаварыць у цэлым пра міжнародную ацэнку, канешне, мы аддалі б перавагу пачуць жорсткае асуджэнне», — сказаў Пяскоў.

Амерыканскі партал Axios сёння напісаў са спасылкай на крыніцы, што Трамп устрымліваўся ад публічных каментароў з нагоды ўкраінскай аперацыі «Павуцінне», але ў прыватных размовах захапляўся ёю.

«Даволі магутна» і «крута» — такімі словамі апісваюць яго рэакцыю суразмоўцы выдання.

Пры гэтым Трамп разумее, што атака на аэрадромы, верагодна, падштурхне Уладзіміра Пуціна да сур’ёзных мераў у адказ, кажа яшчэ адна крыніца Axios, знаёмая з сітуацыяй.

Прэзідэнт ЗША таксама занепакоены тым, што такі сцэнар можа перашкодзіць яго дыпламатычным намаганням па завяршэнні вайны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула