БЕЛ Ł РУС

Маск пасварыўся з Трампам: прэзідэнт ЗША здзіўлены нападкамі мільярдэра

5.06.2025 / 10:38

Nashaniva.com

Адносіны паміж двума самымі ўплывовымі людзьмі ў свеце — Дональдам Трампам і Іланам Маскам — рэзка пагоршыліся. Пасля таго як Белы дом адклікаў кандыдатуру саюзніка Маска на кіраўніка NASA, Ілан публічна назваў падатковы законапраект «мярзотным» і заклікаў: «KILL THE BILL». Трамп — здзіўлены і не хавае расчаравання, піша WSJ.

Ілан Маск і Дональд Трамп. Фота: Kayla Bartkowski / Getty Images

Паводле выдання, напружанасць паміж Іланам Маскам і Дональдам Трампам вырасла пасля таго, як Белы дом адмовіўся ад прызначэння Джарэда Айзэкмана, чалавека з блізкага кола Маска, на пасаду кіраўніка NASA.

Маск лічыць, што яго сябра «адхілілі несправядліва» і на гэта адрэагаваў рэзка. Ён абураўся, што зрабіў шмат для перамогі Трампа на выбарах, а ў адказ — страта ўплыву:

«Я ахвяраваў сотні мільёнаў на выбарчую кампанію, і вось што атрымліваю?»

У сацсетках Маск абрынуўся на новую падатковую ініцыятыву рэспубліканцаў, якую Трамп называе сваёй «вялікай перамогай». «Гэта мярзотны абсурд!» — напісаў Маск.
«KILL THE BILL!» — заклікаў ён 200+ мільёнаў сваіх падпісчыкаў.

Ён сцвярджае, што дакумент шкодзіць эканоміцы і падрывае будучыню чыстай энергетыкі — асабліва праз адмену льгот для электрамабіляў. Гэта наўпрост б’е па Tesla, якой Маск кіруе.

Прэзідэнт Трамп не каментаваў крытыку наўпрост, але, паводле крыніцы ў Белым доме, ён «збянтэжаны і не разумее, чаму Маск раптам стаў ворагам пасля чатырох месяцаў шчыльнага супрацоўніцтва».

«Трамп умее дараваць, але не забывае», — сказаў адзін з яго дарадцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула