БЕЛ Ł РУС

Вернікі Беларусі вызначыліся з духоўнымі цэнтрамі. Дзе будуць у мусульман і іўдзеяў?

3.06.2025 / 23:10

Nashaniva.com

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак сустрэўся з вернікамі ў Нацыянальнай бібліятэцы, піша БелТа.

Сустрэча ў Нацыянальнай бібліятэцы. Фота: БелТа

Румак нагадаў, што ў Беларусі жывуць прадстаўнікі 25 канфесій. Для іх Лукашэнка прапанаваў стварыць «цэнтры прыцягнення» — духоўныя цэнтры, якія змогуць наведаць не толькі вернікі, але і турысты.

Плануецца, што такія цэнтры створаць ва ўжо існуючых культурных аб'ектах.

«Цэнтрам ісламу ў Беларусі лічыцца Іўеўская мячэць. Вернікі іўдзейскай канфесіі вызначылі такім цэнтрам сінагогу ў Бабруйску, дзе створаны адпаведны комплекс. Ён уключае адноўленую сінагогу, Яўрэйскі дворык, у якім пабудавана Сцяна Плачу», — сказаў чыноўнік.

Таксама такія «духоўныя цэнтры» плануюць стварыць у Свята-Успенскім Жыровіцкім мужчынскім манастыры, Спаса-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыры ў Полацку, а таксама ў касцёле ў Будславе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула