БЕЛ Ł РУС

У нямецкім Кёльне эвакуіруюць 20 тысяч чалавек. Прычына — бомбы часоў Другой сусветнай вайны

3.06.2025 / 20:44

Nashaniva.com

Спецыялісты будуць абясшкоджваць тры амерыканскія бомбы, скінутыя на горад у часы Другой сусветнай вайны, піша Deutsche Welle.

Ілюстрацыйны здымак

На час работ па абясшкоджванню ў горадзе пройдзе эвакуацыя. Яна пачнецца 4 чэрвеня ў 8 раніцы. 

Не будуць працаваць школы, дзіцячыя садкі, музеі і будынкі дзяржаўнай адміністрацыі. У зоне эвакуацыі будзе і частка цэнтральнага вакзала горада — станцыя Cologne Messe/Deutz. На некалькі гадзін спыніцца рух па мастах праз раку Рэйн.

Нямецкая чыгунка зменіць графік працы.

Deutsche Welle піша, што гэта самая маштабная эвакуацыя ў горадзе з часоў Другой сусветнай вайны. З тэрыторыі ў 1 кіламетр эвакуіруюць 20 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула