Фэйсбук-старонку Лявона Вольскага прызналі «экстрэмісцкай»
Адпаведнае рашэнне было прынята судом Ленінскага раёна Брэста 27 мая, піша «Вясна». Раней «экстрэмісцкімі» прызналі Telegram-канал спевака і яго старонку ў Instagram.
Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:
- тэлеграм-каналы і чаты «Авангард (АКС)», «Бандерівська Киця», «Двіжчат», «ww2 confession»;
- інстаграм-старонкі artistswithbelarus, kastus.suprac, peramen.hub, cutpolitics;
- сайт і сацсеткі праекта belarus.indymеdiа;
- фэйсбук-старонкі «Василий Плешкунов», «Беларускi свет Bielaruski śvet», Belarus.host24.spasе, «Будущая Беларусь: идеи, дискуссии, тенденции», Belarusians in Chicago, «Sveriges Belarusier / Беларусы Швецыi», Vitali.Sodzel, «Кронан», «Згуртаванне беларусаў Люксембурга», Stories from Belarus, Pavel Latushka, «Free Belarus!!! Жыве Беларусь!!! Вaltarusijа!!!», «Вольны Беларус».
Чытайце таксама:
Праект «Жыццё-маліна» прызналі экстрэмісцкім фармаваннем
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» калекцыйную манету з Камеруна
КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «Беларускую аналітычную майстэрню» Вардамацкага