Найменш дзесяць расійскіх дронаў сёння заляцелі ў Беларусь
Сёння як мінімум дзесяць расійскіх БПЛА парушылі паветраную прастору Беларусі, два з іх працягнулі рух у бок Украіны, піша «Флагшток».
Паводле даных украінскага маніторынгавага канала «Рында Маніторыць», уварванне адбылося з боку Чарнігаўскай вобласці Украіны: падчас масіраванай атакі Расіі на ўкраінскую тэрыторыю дроны адзін за адным групамі перасякалі мяжу Беларусі.
Як мінімум два беспілотнікі праляцелі над тэрыторыяй Радыялагічнага запаведніка і накіраваліся ў бок украінскага горада Аўруч.
У гэты дзень РФ атакавала Украіну як мінімум 479 БПЛА.