БЕЛ Ł РУС

Кая Калас: Кітай забяспечвае Расіі 80% тавараў падвойнага прызначэння і падсілкоўвае вайну ва Украіне

1.06.2025 / 13:47

Nashaniva.com

«Умацаванне адносін Масквы і Пекіна — «найвялікшы выклік нашага часу». Так выказалася кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас, выступаючы на ​​азіяцкім форуме па бяспецы «Дыялог Шангры-Ла» ў Сінгапуры.

Выступ Каі Калас у Сінгапуры. Фота: AP Photo / Anupam Nath

Кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі на форуме ў Сінгапуры заявіла, што Кітай пастаўляе Расіі 80% тавараў падвойнага прызначэння, фактычна падтрымліваючы агрэсію супраць Украіны. На яе думку, збліжэнне Масквы і Пекіна — гэта адзін з найвялікшых выклікаў для глабальнай бяспекі, і Еўропа павінна быць вельмі занепакоеная такім альянсам, перадае Euronews. 

Калас папярэдзіла пра пагрозу, якую ўяўляе паглыбленне партнёрства паміж Кітаем і Расіяй. 

«Кітай заяўляе пра нейтралітэт, але на справе яго экспарт падсілкоўвае расійскую ваенную машыну», — падкрэсліла Калас. Яна адзначыла, што

калі Пекін і Масква гавораць пра «сумеснае лідарства» і «змены, якіх не было сто гадоў», гэта азначае спробу перагляду глабальнага парадку і існуючай сістэмы бяспекі.

Па словах Калас, такая тэндэнцыя павінна выклікаць сур'ёзную занепакоенасць у Еўропе і свеце. Яна заклікала краіны абараняць міжнароднае права як аснову бяспекі, асабліва для малых дзяржаў. «Гэта парасон, які сапраўды абараняе», — дадала яна.

У сваю чаргу, міністр абароны ЗША Піт Хэгсет адзначыў, што Кітай павялічвае ціск на рэгіён і імкнецца змяніць баланс сіл, уключна з пагрозамі Тайваню. Прадстаўнік Кітая адхіліў заявы Хегсета як беспадстаўныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула