БЕЛ Ł РУС

У 42 гады памёр хакеіст і трэнер Максім Цішкін

1.06.2025 / 13:20

Nashaniva.com

Пайшоў з жыцця заснавальнік хакейнай школы «Фінт», чэмпіён Беларусі сезона-2008/09 42-гадовы Максім Цішкін. Прычыны смерці не называюцца. 

Выхаванец школы «Юнацтва» за час прафесійнай хакейнай кар'еры станавіўся чэмпіёнам свету сярод юніёраў у першым дывізіёне, у сезоне-2008/09 з «Юнацтвам» стаў чэмпіёнам Беларусі, таксама станавіўся ўладальнікам Кубка Беларусі. Акрамя «чырвона-сініх» абараняў колеры «Віцебска», «Металурга» і «Брэста», паведамляе прэс — служба ФХБ.

Пасля завяршэння кар'еры заснаваў дзіцячую хакейную школу «Фінт», дзе быў дырэктарам.

Пра прычыны смерці не паведамляецца. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула